Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Янка малюе

Янка дзень увесь
Заняты.
Маляваў ён дрэвы,
Хаты…
А пад вечар
Схамянуўся,
Бачыць, дуб дугой
Сагнуўся,
Выйшаў дах крывы,
Гарбаты.
А сабака ўверх
Нагамі
Аж пад небам
Над лугамі…

Янучок паскроб
За вухам
І рашыў
Не падаць духам.
А сябрам сваім
Сказаў:
– Вецер я
Намаляваў.


Верш Янка малюе - Леанід Шырын