Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я жыццё пачынаю наноў разумець

Я жыццё пачынаю наноў разумець:
Хуткаплыннасць часу, знаходкі і страты.
Пад нагамі шапоча лістоты медзь,
Голы клён стаіць, як распяты.

У гэты час восень фарбы мяняе свае,
Яшчэ ўчора была залатая.
А сягодня ўжо колераў не стае
І апошнюю медзь на дол атрасае.

Сіняй птушкі ўжо тут не злавіць,
Адляцела кудысці далёка.
Застаецца толькі чакаць і прасіць,
Каб вярнулася зноў ненадоўга.

Наталюся красой і нап’юся вады
З той крыніцы, якая бруіцца.
Адыйдуць халады, дачакаюсь вясны,
Праспявай жа мне песню, сініца!

27.01.2014г

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я жыццё пачынаю наноў разумець - Ларыса Вырко