Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згубіўся народ

Час ідзе, мінаюць дні.
Усё добра ў жыцці.
Але нешта не спакойна,
Брудна ў сэрцы, цяжка, сумна,
За Радзіму крыўда есць,
Беларусаў меньш за горсць
Засталося на зямлі.
Адарваўшы карані,
Уцякаюць за мяжу,
Ў Польшчу, Латвію, Літву…
Забываюць Родны кут,
Мова стала быццам бруд.
Не пачуеце яе ў краме,
Транспарце, судзе.
Нават у вёсцы старажытнай
Па расейску мовяць спрытней.
Няма таго, што продкі даравалі,
Забылі, знішчалі, не ўратавалі.
І ўсё пагасла, патускнела,
Пад пылам слова пажаўцела.
Парваўся мовы пераплёт.
Згубіўся з роду наш народ.

7.06.2013 Наваполацк

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Згубіўся народ - Кірыл Жаркоў