Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пекла, якое прарвалося (Радаван Караджыч)

Радаван Караджыч
Пекла, якое прарвалося

Любая, хутчэй за ўсё чула ты,
Але зараз пра гэта маўчаць.
Да нас пекла праравлася з пустаты
І пекла нас будзе прымаць.
Я вокам пяшчотна цябе не крануся,
Бо чорт цябе можа забраць.

Усё, чым нас пужалі ў сьмяротныя дьні,
Усё каля нашых дзьвярэй.
Цэрберы, гідры, не толькі яны…
Рыкаюць на думкі людзей.
І зараз я аб адным памалюся:
Каб скончылась гэта хутчэй.

А сьмерці няма, не пужае турна.
Ці ў пекле баяцца мне цьмы?
Магіла – акоп і магіла – сьцяна,
Куды адступаем мы.
Няма мяне – сьмерці не пабаюся,
Жыцьця ў пазыку не спытаемся мы.

Паўстанем жа, дзеці свабоднай краіны,
Падымемся вольна і сьмела.
Каб пекла з твару нашай Радзімы
Назад пагнаць у пекла.
Клянуся я, любая. Шчыра клянуся:
Яшчэ наша песьня ня сьпета.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пекла, якое прарвалося (Радаван Караджыч) - Кірыл Кавалёнак