Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У пошуках нерушы

Твайго шэпту было б дастаткова
каб спыніць мяне
аднаго толькі дотыку
да засмагленых вуснаў

Насмакаваўшыся ўдосталь
тваёй абыякавасцю
цяпер туляюся
у пошуках нерушы

Каб схавацца
ад свету што з глузду з’ехаў

Адгаворка такая ёсць
ад сябе хаваюся насамрэч


Верш У пошуках нерушы - Катажына Ляўдацкая