Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шклянка

Шклянка пустая гранёная
з перасохлым нутром, салёнымі думкамі і каламутнай памяццю
стаіць дзе паставілі, дзе кінулі, дзе забыліся, дзе ёсць як ёсць
халодныя брудныя рукі сляды пакінулі, сум і з’едлівы гарэлкавы пах
спрагнёнымі вуснамі выпіта ўсё да дна
вуснамі, якія клянуцца ў каханні, шэпчуць малітвы і лаюцца матам
адначасова

Шклянка пустая гранёная
унутры якой недзе бядзяецца адзінота


Верш Шклянка - Катажына Ляўдацкая