Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згубіў цябе. Куды ж пайсці?

Згубіў цябе. Куды ж пайсці?
Hi адраса, ні тэлефона.
Як промень воч тваіх знайсці
У горадзе мільённым?

Я без цябе – аглухлы грот,
Пусты, без пчолаў, вулей.
Ізноў, ізноў – каторы год! –
Кірую ў джунглі вуліц.

Мо між людзей твая мільгне
Касынка выпадкова?
Мо дзе ўзляцяць насустрач мне
Дзве ластавачкі броваў?

А за вясной – кіпіць вясна,
He згледзіш – час асенні.
Тапчу, тапчу асфальт звідна,
Шукаю голку ў сене.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Згубіў цябе. Куды ж пайсці? - Кастусь Цвірка