Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Закон вады

Закружыла Завіруха,
Карагоды завяла,
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла.

Паміж соснаў і бярозаў
Толькі хустка мільгаціць.
Танчыць з Ветрам і Марозам,
З-пад абцасаў снег ляціць.

З Ветрам-полечку-трасуху,
З падкідонам кракавяк.
Ну і дзеўка – Завіруха!
Усё не стоміцца ніяк.

Быццам выбелены мелам,
Да яе Мароз ідзе.
У прыгожым вальсе белым
Прыгажуню ён вядзе.

Тая ж усё не разбярэцца,
Які лепшы ёй жаніх.
Толькі танчыць і смяецца,
Мусіць, здзекваецца з іх.

Закружыла Завіруха,
Карагоды завяла,
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Закон вады - Кастусь Цвірка