Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З хмарамі і з навальніцай

З хмарамі і з навальніцай,
Ўночы і ўдзень
Употай:
“Слабаму ёсьць, за што біцца –
За згоду!”

Зь вечара й да сьвітаньня
Жыць, агароджаным
Плотам:
“Сораму ёсьць пакараньне –
Самота!”


Верш З хмарамі і з навальніцай - Канстанцін Путронак