Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тое, што выйшла з мяне

Калі мяне заўтра раптам не будзе,
То гэта не дрэнна, а наадварот…
Толькі шкада, калі добрыя людзі
Ніколі не зробяць наперад мне крок…
І ўжо не ўбачу ўсмешкі дзіцячай,
І не пачую я птушачак спеў…
Не збуздецца тое, аб чым я так марыў,
І не паспею ўсё што не паспеў…
Не будзе і думак у галаве цяжкіх,
Не будуць спакой мой болей займаць…
Нічога яго болей не патрывожыць –
У роднай зямлі я заўжды буду спаць…
А потым, калі пра мяне ўсе забудуць,
І сцежка ў мой бок быльнягом зарасце,
Я буду ляжаць… не, мяне ўжо не будзе…
Застанецца тое, што выйшла з мяне…
А што ж з мяне выйшла?
Падумаў… нічога:
Ні дзеі, ні ўчынка, а горка касцей…
Ды костак і тых ужо хутка не будзе…
вось уся мая спадчына, дружа, табе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тое, што выйшла з мяне - Канстанцін Макарыч
«