Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ластаука-душа

Ластаўка, ластаўка, ты куды ляцела?
Ластаўка, ластаўка, беленькае цела.
Ластаўка белая камянём упала –
Што жа ты, ластаўка, ды сабе зламала?
Крыльцы разьбітыя шклом бы я злучыла,
Лапку пабітую – ніткамі зашыла:
З роціка ў ластаўкі выпала душа –
Як жа ня плакаць тут, як жа ня дрыжаць?
Слова я, ластаўка, пратрымаць ня ўмела
І для душы тваёй лекаў не займела.
Буду я, ластаўка, лётаць да відна –
Стане ў нас, ластаўка, душанька адна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ластаука-душа - Кацярына Глухоўская