Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крылы чые – на такі размах?

“З боку – таго зачыняйце дзьверы!”
Пухаўку б’е, нібы ў барабан.
Мне не хапае звычайнай веры –
Хто мне той веры падорыць збан?
Хто абароніць ад жахаў, змроку,
Хто будзе ў цемры цяпер сядзець?
З грукатам! Дзьверы! З таго боку –
Грукае ў дзьверы мае сьмерць.
Хто мне падасьць з падваконьня руку?
Дзьверы крыклівыя – бах ды бах.
Каб нам да зорак узьняцца з бруку –
Крылы чые на такі размах?


Верш Крылы чые – на такі размах? - Кацярына Глухоўская