Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лексу

Я так хачу назваць цябе сваім,
Глядзець у вочы млявымі вачыма.
Я адчуваць цябе хачу адзінага,
І вылятаць з рэальнасьці, як дым.

Цяпер я ведаю, што лірыка – не глупства,
А самы моцны і адважны крык душы.
Такі вось якаснейшы нож для самагубства,
Ты толькі скарыстацца гэтым не сьпяшы.

Я так хачу назваць цябе сваім,
Адной паловаю ад цэлага сусьвету,
Не целам прыналежным, а душой.
Маім апошнім днем і легкім ветрам.


Верш Лексу - Каця Красавік