Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Загадкавыя, дзіўныя істоты

Загадкавыя, дзіўныя істоты
Жывуць ад Паазер’я да Палесся:
Жытло іх – норы, звыклы стан – маркота;
Яны – як тролі ў еўрапейскім лесе.

Халодна ў норах, цяжка дыхаць звонку,
Крывыя люстры замяняюць неба.
Стварэнні ж церпяць і пад час гамонкі
Сябе пытаюць: “Можа, так і трэба?..”


Верш Загадкавыя, дзіўныя істоты - Ірына Хадарэнка