Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ адзін глыток начной атруты

Ноч – налитая цемраю чаша.
Прыгублю яе востры настой.
Хай душа і смяецца, і плача
Над бязладнаю доляй маёй.
Л. Галубовіч

Яшчэ адзін глыток начной атруты…
Цяпер ён для мяне – як паратунак
Ад моцнага цяжару горкіх думак,
Да стомленай свядомасці прыкутых.

Душы маёй маркотныя адценні
Разносяцца па ўсёй прасторы снамі,
Якія здольны лётаць кажанамі
Скрозь марыва паўночных летуценняў.


Верш Яшчэ адзін глыток начной атруты - Ірына Хадарэнка