Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хцівы кактус… Вострыя іголкі

Хцівы кактус… Вострыя іголкі…
Кроў на пальцы, слёзы на шчацэ…
Для цябе я знікну гэтым золкам,
цукрам растваруся ў малацэ.

Ты прачнешся, вып`еш капучына,
усміхнешся, як шаманскі бог.
І без усялякае прычыны
разаб`еш свой кубак аб парог.


Верш Хцівы кактус… Вострыя іголкі - Ірына Хадарэнка