Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна… Цябе даўно чакалі

Вясна… Цябе даўно чакалі,
Цябе гукалі: “Прыйдзі хутчэй!”
Жанчыны вусны падфарбавалі,
Знікае смутак з людскіх вачэй.

Пасля працяглай зімовай спячкі
Павыпаўзалі ўсе з нор сваіх.
Ды толькі радасць – як скрып наждачкі,
Што закранае мой чулы слых.


Верш Вясна… Цябе даўно чакалі - Ірына Хадарэнка