Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горад-220

Лишь тот, кто мыслит, тот народ,
Всё остальное – населенье.

Я. Яўтушэнка

Замшэла-шэрыя дамы
Глядзяць вачніцамі пустымі…
Сярод бяскрылых і нямых
Студнее розум, сэрца стыне.

Тут лепш маўчаць, чым гаварыць.
Тут не жывуць, а выжываюць.
Замест герояў – махляры,
Замест асоб – сляпая зграя.

Так дзень за днём, за годам год
Блукаю я ў драпежным змроку.
Куды падзеўся мой народ?
Адно насельніцтва навокал…


Верш Горад-220 - Ірына Хадарэнка