Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАГНІСТЫ БЛЮЗ

Ці дзень, ці ноч – усё адно.
Гарбата, з цукрам журавіны…
Халодным подыхам радзімы
Павеяў студзень праз вакно.
Сусвет гуляе ў даміно
І вечнасць мірсціцца магчымай,
Бо феі часу штохвілінна
Чаруюць над верацяном.

У тонкай пространі адхлання
Мільгаюць промні развітання.

Зырчэе вабны калідор
Тэлепартацыі пачуццяў.
Ён кліча ў невараць, да зор,
Сысці і болей не вярнуцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАГНІСТЫ БЛЮЗ - Ірына Хадарэнка