Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Оддай мэне, маці

Дзе хорошэ ў хаці….
З палескай песні

Аддай мяне, любая маці,
Дарозе, прызначанай Богам.
Не трэба на лёс наракаці,
Калі ўжо дачка за парогам.
Аддай мяне долі й нядолі,
Аддай мяне зімам і летам.
Там птушкаю буду на волі
Ці ў цемры – струменьчыкам светлым.
Няхай не здаюцца слязамі
Дажджы вераснёвай парою.
Трывожныя сны туманамі
Растануць у рэках спакою.
За грэшную зрэдку маліся.
Любоў твая-мне засцярога.
Яшчэ папрашу-адзавіся,
Калі пагукаю з дарогі.


Верш Оддай мэне, маці - Ірына Ляшкевіч