Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маўчу

Маўчу,
бо гэта значна больш за словы.
Маўчу,
бо словы цяжка падабраць.
Маўчу
і ўсцяж сустрэч чакаю новых.
Маўчу,
але не вечна мне маўчаць!

Прабач,
што пацалункам не вітаю.
Прабач,
што не кажу прызнання слоў.
Прабач,
нічога я не абяцаю.
Прабач,
што з сэрца я ганю любоў…

Люблю,
як прамянееш ты ўсмешкай.
Люблю,
вачэй блакітных глыбіню.
Люблю,
з табой ісці адною сцежкай.
Люблю,
каханая, люблю…люблю…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маўчу - Інэса Дэмбская