Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарговы месяц разам

І

Чарговы месяц надышоў,
Чарговы месяц разам.
Ідзем з табой плячо ў плячо,
Спазнаўшы ўсё адразу…

І тая блізкасць, што была
Духоўнаю спачатку,
Цяпер з карэннем урасла,
Ахутвае загадкай.

ІІ

Ці зможам, аддаліўшыся,
Шчаслівымі застацца?
Ці зможам, развітаўшыся,
На лёс не абазляцца?

Ці трэба нам развітвацца?
Ці трэба расставацца?
А можа не крывіць душой –
Самім сабой застацца?


Верш Чарговы месяц разам - Інэса Дэмбская