Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маналог

“Што такое сяброўства? –
Запытаўся хлопец дзяўчыну.
А ці ёсць яно сапраўдным?
А ці бывае яно шчырым?..”

Углядаючыся ў вочы,
Спадзяешся адшукаць тлумачэнне.
Прыслухоўваючыся да голасу,
Думаеш, а ці праўда ўсё гэта?

Зразумеўшы, што навокал хлусня,
Хочацца проста забыцца.
Людзі, навошта?
Паступова забіваеце пачуцці.


Верш Маналог - Іна Севярын