Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вакно надзеі

Шукай сваё каляровае
Вакно надзеі чарговае
Пакуль ня згас тусклаваты свет
Пакуль ня знік апошні след

Ты з неба скарбаў не чакай
А лепш ты шчасце сваё шукай
З натоўпу шэрага каб сыйсці
Каб не забыцца ў мітусні

Калі паўсюль толькі белы дым
Ты не згаджайся быць яшчэ адным
Не будзь ніколі ты як усе
Каб жыць заўсёды ў белай паласе


Верш Вакно надзеі - Ігар Жукавец