Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрца не кавун вам і не не свечка

Дзесьці вые ў снежані завея,
а ў нас дажджы так безнадзейна,
дробныя халодныя дажджы…
Зрэшты, я ў дажджах не эрудыт.

Ліўневыя, сонечныя – важна,
Што гняце вільготнасць неяк цяжка
карабаціць пачуццёвы ніты –
сэрца не базальт і не граніт.

Сэрца не кавун вам, і не свечка,
калі хрусне, тут яму і вечка,
не ратуюць холад і снягі
гэты згустак жыцця а ні-ні.

Ну а снежань дадае ў марозе
даты-даты на маёй дарозе
і гадзіннік стукае як чад
з кроплямі няўважлівымі ў лад.


Верш Сэрца не кавун вам і не не свечка - Ігар Белкін