Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бусел адлятае ў вырай

Мінула цёплая пара,
Трываць мароз няма ўжо сілы,
І выправіцца ўжо пара –
Ён пакідае край свой мілы.

Чакае зноў яго адлёт,
А на душы так горка-горка,
Бо пранясуцца пад крылом
Свае азёры і пагоркі.

Апошні клёкат – а пасля
Да сонца ўздымецца ён кругам,
І сэрца сціснецца ў бусла,
Як будзе ён над родным лугам.

Ды хутка новая вясна,
І быццам у спрадвечным цудзе
Радзіму нашу ада сна
Зноў клёкат радасны абудзіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бусел адлятае ў вырай - Грант Мішэль