Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рум

Дзіўная шыльда – плён маіх дум –
Тут, каля рэчкі, з надпісам: “Рум”.

Чуцен прыбою сцішаны шум:
Ўзняўся мой ветразь, спраўджаны румб.

Гук выклікае здзіўлены сум –
Звон заціхае з гукамі “рум-м”.

Дальнія горы Каракарум
Назву рыфмуюць з вёсачкай Рум.

Можа, згубіўшы літару, грум
Ехаў калісьці на Арзурум?

Як скарачэнне, літараў тлум,
Аж недарэчна ўспомніўся ГУМ…

Глянь жа ты ў слоўнік, скончы свой глум!
Можа, не трэба ўсіх тваіх дум?

Колькі ж напісана мною лухты!..
“…Ў гэтай мясціне вязалі плыты…”

1998

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рум - Георгій Ліхтаровіч