Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матуля

Я лячу белакрылаю птушкай
праз аблокі і чорныя хмары,
дзе старонка пяе,
дзе матуля жыве,
дзе квітнелі дзіцячыя мары.

Сустракаюць матуліны вочы
побач з восеньскай кветкай-вяргіняй.
Ціха лашчыць рука
бы струмень малака –
успамінаю калыску-радзіму.

Чую – б’ецца матуліна сэрца,
як заўжды, не шукае спакою.
Шпарка годы бягуць,
падарожжы завуць,
не магу развітацца з табою.

Халадлівым і змрочлівым ранкам
хай запаліць матуля ў печы.
Я цяпло зберагу,
я святло пранясу
праз гады ў бясконцую вечнасць!


Верш Матуля - Георгій Чорны