Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твае глыбокія лясы

Твае глыбокія лясы,
Празрыстыя, як люстра, рэкі…
І звон ураніцу касы,
І цягніка наперад рэйкі.

Люблю цябе. Усю. Як ёсць.
У зле, у горычы, спакусе.
Бо ты – мая. Уся наскрозь…
…А што больш трэба Беларусі?


Верш Твае глыбокія лясы - Гануля Саладкевіч