Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нішто не вечна

Нішто не вечна ў гэтым свеце,
І нельга нешта ўтрымаць.
Усё, што ўзяў ты на планеце,
Калісьці прыйдзецца аддаць.

Аднойчы гляну я на неба,
Успомню, што было раней.
Як закаханыя ля дуба
Кляліся быць заўжды бліжэй.

Чаму пакінула паветра
Так шмат пачуццяў у паху руж?
Іх каляровая палітра
Абвеянна растаннем душ.

Я лепш тады закрыю вочы,
Каб слёзы раптам не пайшлі.
Ах, тыя памятныя ночы!
Навек з майго жыцця сыйшлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нішто не вечна - Ганна Крук