Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прызямлённае

Не жывем у лесе, людзі.
Не на хутары якім.
Але ў кожным госці брудзім
падазрэннем аб благім.

Недавер хай і схаваны,
але бачны і без шкла,
акулярнага;
памалу
растаючага з цяпла.

Не адразу адмаўляюць,
і не хуценька даюць.
Прыпыняючы спыняюць,
даганяючы клянуць.

Столькі мала таго часу,
і як дорага чакаць.
Ды ў сабе няма адказу
для чаго? Куды збягаць?

Калі дома, дык не варта.
Калі ў доме сябрукоў,
дык праводзяць, не ўпарта,
і не ў ворагавы дом.
А калі прыйдзе часіна,
як гадзінавы цэйтнот,
дык няўжо ш яна ў дзіва?
Як апошні ў верш слупок!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прызямлённае - Франак Нырка