Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кукарача

Кожны спіць наколькі мае
свой уласны лад жыцця.
Хто зязюлю ў доме ладзіць,
а хто пеўня ў плоце, ля.

Але кожны мае права
на працяглае жыццё,
праз стамленне ў працы спраўнай,
у якой ня ўсё сваё.

Бараніць свайго суседа,
бараніць сваю сям’ю
можа толькі той, хто зведаў
сон спакойны ў забыццю.

Дайце рады вы мне людзі!
Дайце мне спакойна спаць!
Я забыў, калі хто мусіў
мне спакой падараваць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кукарача - Франак Нырка