Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Антытэрор

Больш за трох не зьбірацца!
Гэта будзе пікет!
Шмат чаму атрымацца.
Выбуховы пакет.

Калі слухаюць болей –
Кандыдат за краты!
Вось “Народная воля”.
Гэтак вырашыў “МЫ”.

Ён мне дасць у “Еуропу”,
Калі буду далей.
А змаўчыш, будзе бокам –
Не збярэш і гасцей.

Гэта ж змова – дакладна!
Толькі што закрані…
Дынаміт пад уладу!
Вось яны – карані!

Абсалютна гнілыя
Тыя, хто пад нізом.
Гэны матам вось крые,
А таму – камяком.

Ну нашто сустракацца?
Разважаць, меркаваць,
Нават жонкі кранацца.
Падазрона і спаць.

Там у сне выпадкова,
Нечакана знайдуць
Тыя, хто ў непакоі,
Што невыканан суд.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Антытэрор - Франак Нырка