Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За ўладу Саветаў

У памяці крывавая блакада
I роднай вёскі змізарнелы дым…
Па тры разы мянялася улада
За суткі, за кароткія зусім.

Хто выжываў у гэтай калатнечы?
Хто лепей акапаўся у зямлі
Ці захінуўся за чыесьці плечы,
Хоць тыя не шырэйшыя былі.

А гінулі адчайныя змаганцы,
Што кідаліся люта на драты,
Ў баях не азіраліся на шанцы
I зброю не кідалі у кусты,

He адступалі перад чорнай здрадай,
Раздзетыя, вялі з бранёй вайну…
Хоць тры разы мянялася улада,
Яны заўжды стаялі за адну!


Верш За ўладу Саветаў - Еўдакія Лось