Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыцьцё і Сьмерць

Сьмерць за Жыцьцём штодзень
блукае неадступна, –
як надакучны цень,
як неадольны смутак.

Жыцьцё на Сьмерць глядзець
стамілася ў маркоце…
Жыцьцё – мацней за Сьмерць,
і Сьмерць за гэта помсьціць.


Верш Жыцьцё і Сьмерць - Эдуард Акулін