Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жарсьць

Мой грэх сьмяротны – гэта ты.
Я так кахаў цябе аддана –
да першароднай яснаты
на дне сьвітальнага тумана.

Мой грэх сьмяротны – гэта ты.
Я так хацеў цябе бязбожна, –
як хоча грэшніцу сьвяты
схіліць на праведнае ложа…


Верш Жарсьць - Эдуард Акулін