Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жанчына з сумнымі вачыма

Жанчына з сумнымі вачыма,
табе пасуе колер здрады…
Ад кос світальных вадаспадаў
пагляд адвесці – немагчыма.

Ты ўсміхаешся скрозь сон мне
у промнях ранішніх вяргіняў…
Хацеў сказаць: – Мая мадонна!
А прашаптаў: – Мая багіня!


Верш Жанчына з сумнымі вачыма - Эдуард Акулін