Верш Ты лепш бы пакахала не мяне
Ты лепш бы пакахала не мяне…
Чакала б сталага дарослага мужчыну,
Сталець я не збіраюся ў паміне,
І кожную свабодную хвіліну
Смяюся і ўкалоць хачу бальней.
Ты лепш бы пакахала не мяне.
Цярпець не можаш паху цыгарэт,
А я палю два пачакі на дзень,
І хутка толькі тытунёвы цень
Замест мяне ты ўдыхнеш ўзамен,
На вуснах я пакіну горкі след,
Цярпець не можаш паху цыгарэт.
Ты зразумець не можаш добры джаз,
А ён штодня гучыць ў маёй кватэры,
Ён у любой душы адчыніць дзверы,
Але ж табе не трэба ніхалеры,
І музыка паўстала супраць нас –
Ты зразумець не можаш добры джаз.
Свавольніца, ты любіш падарожжы,
А я не выязджаў далей райцэнтра…
На пальцах пералічваў кіламетры,
І пах тваіх духоў лавіў у паветры.
Мне па-за межамі пакоя ўжо трывожна,
А ты ж занадта любіш падарожжы.
І за якой халерай імчыш у госці,
Тэлефануеш кожны раз упарта,
Заўжды смяешся з дурнаватых жартаў,
І вывад робіш – крыўдзіцца не варта?
То можа быць, кахаюць не за штосьці?
Дык я змянюся і чакаю ў госці.