Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На трэнажоры

Герой сядзіць на трэнажоры,
Наш касманаўт Плышэўскі Жора.
Ён у скафандры цёмна-сінім
Са сцягам роднае краіны,
Шкляны каўпак на галаве
З чырвонай зоркай на ілбе.
А перад ім прыбораў многа,
Якія зорнаю дарогай
Вядуць яго безпамылкова,
Рацыянальна і талкова
Ў Сусвет далёкі незнаёмы,
Такі прывабны і цудоўны,
Што кожны з нас ляцець жадае:
Дзе Казерог ў начы гуляе,
Дзе Свінапас і Скарпіён
Нясуць нам казачны агонь
З далечыні,
З нябеснай зорнай вышыні.
А з ім яшчэ сядзіць адзін-
Адважны Кожухаў Вадзім.
Яны сур`ёзныя занадта:
Працуюць сёння касманаўты.
А лямпы рознымі агнямі
Мігцяць, як зоркі над палямі
Сярод начы ў цёплым маі.
Яны ляталі ўжо не раз
На Месяц блізкі і на Марс.
Але няма ніякіх там істот,
На Марсе толькі ёсць салёны лёд.
А сёння будзе трэніроўка:
Палёт у космас, сутыкоўка.
І вось каманда раздаецца:
“Гатоўнасць!”
І кожны з іх ёй адгукнецца:
” Ёсць гатоўнасць!”
“Ёсць гатоўнасць!”
Хранометр лічыць ім хвіліны,
А на табло блакітна-сінім
Каманда “Пуск!” ужо гарыць,
І карабель увесь дрыжыць,
Бо рэактыўныя маторы,
Узняўшы вогненнае мора
Імчаць у неба зоркалёт-
Імітацыйны ёсць палёт!
Каманды розныя пайшлі
Да касманаўтаў ад Зямлі.
Да сутыкоўкі шмат прыёмаў
Яны зрабілі ім знаёмых.
А сутыкоўку на выдатна
Абодва нашы касманаўты
Адпрацавалі разоў пяць
І сталі хуткасць памяншаць.
Прыбораў стрэлкі паскакалі,
І на нулі калі пасталі,
Яны закончылі палёт-
Выдатна сеў іх зоркалёт!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На трэнажоры - Дзмітрый Шолахаў