Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кіно на 18:00 (Прысв. А. Жданюк)

Кіно на шэсць гадзін. Два чалавекі.
Так цяжка. Цісне. Брыдка. Невыносна.
Праход. Білеты. Зал. Бяспека!
Святло. Цяпло. На вуліцы марозна.
Пачатак. Цемра. Гук. Экран і рэха.
Няўтульна. Горача. Устаць. Раздзецца…
Акей… Нармальна. Сеў. Крыху паехаў.
Баліць… Нязручна. Цяжка гэтак… Сэрца!
Рэкляма. Зверы. Людзі. Параноя.
Нічога. Церпка. Нават вуалюе.
Партэбна паглядзець. Пасля. Якое?
Так цьмяна. Нешта я буксую..
Выдатная ўсмешка! Так прыемна…
Пачатак. Твар. Чамусьці мерзнуць рукі.
У ролях Аль Пачына? Недарэмна.
Чаму яны, цікава, з’елі Кука?
Прыжыўся.. Ды чаго так мерзнуць рукі?
Забыцца! Усё! Сусвет мне непатрэбен!
Цяпер я там… Цікава. Вочы. Рухі…
Піла! Чаму раней не кумекаў?
Так. Гэта ён. Сто пэ. Няма сумненняў.
Канец. Субтытры. Музыка. Звычайна.
Падняцца хочаш? Гэта неўзаемна.
Устаў. Чакаю. Тытры. Зноў. Чытаю.
Дарога. Людзі. Холадна. Прыгожа.
Святло на небасхіле. Усміхае.
Балюча. Чорт! Нішто не дапаможа.
Жыву. Прыемна. Нечага чакаю.
Чаго? Не ведаю. Дарэмна думаць.
Карона. Як звычайна. Што спытала?
А што хаваць душу? Раскрыцца? Чуласць.
Будынак. Дом. Цалую. Абдымаю…
Кампанія. Прырода. Зашыбенна.
Усё-ткі недарэмна выйшаў з хаты.
Дадому! Тэлефон. Яна? Адметна!
Чаго хачу: паесці ці гарбаты?
Фінал святлу. На кухні. Непрывычна.
Вада і лёд. Запалкі. Папяроса.
Цікава. Ідэяльна. Рамантычна.
Ўсё! Канец! Цяпер я на нябёсах…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кіно на 18:00 (Прысв. А. Жданюк) - Бацян Міхась