Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Баязліўка

– Што хвалюешся
Ты, Люся? –
Настаўнік пытае. –
Ці мяне ты так баішся,
Ці маіх пытанняў?

Ціха, ціха, неахвотна
Вымаўляе Люся:
– Вельмі ўжо сваіх адказаў
Я сама баюся.


Верш Баязліўка - Авяр'ян Дзеружынскі