Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Інвалідны верш

Марна годы я губляў,
Але веру: прыйдзе час,
Вырвусь я з штодзённай багны,
Запяя натхненне зноў,
Праглынуўшы цішыню,
А каханне прыкры пах –
Душыць душу зараз ён –
Ападзе дажджом здранцвелым,
Ператвараючы ў булён
Мінералы ссохлых думак.

Пойдзе важкасць у глебу-губку разбаўляць Вялікі Сцікс –
Застанецца толькі ззянне
Некранутых дыяментаў свежых мар,
Надзей, пачуццяў,
Светлых плям на твары мутным
Майго ранейшага жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Інвалідны верш - Аскепак Цвярозы