Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сноп апошні залатога жыта

Сноп апошні залатога жыта
Застаецца ў памяці палос…
Гэтак і цябе не скосіць лёс –
Мною ты не можаш быць забыта.

Нават і тады, калі б імгла
Вочы мне засыпала зямлёю,
Калі б я забыты быў табою,
Мною б ты забыта не была.


Верш Сноп апошні залатога жыта - Аркадзь Куляшоў