Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі каханне абвянчае

Калі каханне абвянчае Жаданай згодай маладых, Свайго сумлення не хавае Яно ад позіркаў чужых. А звяжа шлюбам маладая Сябе з нялюбым і старым, Свайго сумлення не схавае Яна за прозвішчам чужым.


Верш Калі каханне абвянчае - Аркадзь Куляшоў