Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Quo vadis

– Куды ідзеш Ты, ў транты апрануты
З вялікім болем ў стомленых вачох?
– Іду па здзекі, гвалты ды пакуты,
Ды крыж драўляны цягну на плячох.

– Нашто ідзеш? –
Каб даць святло надзеяў,
Каб прытуліць бацькоўскім сэрцам іх,
Каб абгарнуць сабой у час завеяў,
Ня даць у крыўду ім сыноў сваіх.

Пастаўлю крыж – хай зноў мяне крыжуюць,
Я, бачыш, сам цвікі падрыхтаваў…
Бо мой народ пад бізуном “гартуюць”,
А ен даруе ўсім, хто “гартаваў”…


Верш Quo vadis - Арэк Гуздзельскі