Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Далёкае места плавае

Далёкае места плавае
У моры цёмнага піва.
Нам – ноч,
Птушкам – ніву.

Далёкае места плавае
У моры замежных моў.
Нам – каханьне,
Птушкам – кроў.

Далёкае места плавае
У моры разьбітага шкла.
Птушкам – неба,
Нам – віна.


Верш Далёкае места плавае - Анхела Эспіноса