Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трыялет пра мову

Нараджаецца мова – у роце,
На бігбордах яе не шукай.
Пра сябе кожны дзень паўтарай:
Нараджаецца мова – у роце.
І гучней між людзей вымаўляй,
Каб пачулі і дзядзі і цёці:
Нараджаецца мова – у роце,
На бігбордах яе не шукай!


Верш Трыялет пра мову - Антон Янкоўскі