Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Байка пра свіны грып

Аднойчы грып свіны па-свінску,
Такое мне падклаў свіннё,
Што насвінячыўся да віску,
Каб мне свіняча не было.

Але свінячая зараза
Свінячыць не перастае,
І рохкае ўсё раз за разам,
Нібы мяне свіннёй заве!

Ах, ты, свінячая істота,
Цябе я адсвінячу – ў раз!
І будзеш ты стаяць у плоце,
Між іншых вірусаў-зараз!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Байка пра свіны грып - Антон Янкоўскі