Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На Возеры

Нас возера прысніла
Нас возера вязло
і літасці прасіла
Кляновае вясло

Спакойная вада
На беразе вуголле
А нехта спіць, відаць
У вопратцы на голлі


Верш На Возеры - Антон Мухін