Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Размаўляць па-беларуску

Апошні цьвік сёньня забілі
У труну, куды паклалі мову,
І тэрарызмам абвясьцілі
Усё, што з беларускім словам

Але ня з вашага я царства
На вашыя законы мне пляваць!
Хоць, нават, вырвеце гартань мне з горла,
Па-беларуску буду размаўляць!


Верш Размаўляць па-беларуску - Андрусь Фамін